Рыжанкоў заявіў пра “крокі для арганізацыі” сустрэчы Лукашэнкі з Трампам, паскардзіўся на санкцыі ЕС, праз якія таму складана даляцець да ЗША

3 кастрычніка, Позірк. Улады ў Мінску разглядаюць магчымасць сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі Дональдам Трампам “у практычнай плоскасці”, для гэтага “робяцца адпаведныя крокі”, заявіў у інтэрв’ю “РИА Новости” на палях Генасамблеі ААН міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.
Чыноўнік нагадаў, што раней Трамп запрасіў Лукашэнку ўзяць удзел у “Савеце міру”, які ініцыяваны і праводзіцца ў ЗША.
“Але, ведаеце, шэраг тэхнічных пытанняў проста не дазволіў нам гэтага зрабіць. І справа не ў амерыканскім баку, а ў тым, што сёння даляцець з Беларусі да Злучаных Штатаў Амерыкі даволі складана, з улікам санкцый, якія Еўрапейскі саюз наклаў персанальна на прэзідэнта і на пралёты нашых самалётаў”, — заявіў Рыжанкоў.
Кажучы пра кантакты з ЗША і ўмовы сустрэчы з Трампам, Лукашэнка 11 верасня адзначыў, што ўлады Беларусі да гэтага адкрытыя: “Яны паздымалі санкцыі з шэрагу нашых прадпрыемстваў, гатовыя і надалей здымаць. Там куча пытанняў. Амбасады — давайце абмяркоўваць, як будзем аднаўляць [паўнавартасную працу дыппрадстаўніцтваў]. Ядзерныя матэрыялы ды іншае — там цэлая праграма ў нас — калі ласка. Хочаце ў нас калійныя ўгнаенні (калі хочаце) закупляць — калі ласка”.
Лукашэнка таксама пацвердзіў гатоўнасць працаваць у “Савеце міру”: “Добра, давайце разам. Толькі не падыгрываць там — у выглядзе дэкарацыі. Гэта мне не пасуе. Я наўпрост ім кажу, што для гэтага я не гатовы сустракацца з Дональдам Трампам”.
“Каб з ім сустрэцца (гэта добра, вельмі для Беларусі было б карысна), трэба разумець: сустрэліся, а што [далей]? Павіталіся і раз’ехаліся?” — дадаў ён, адзначыўшы, што ўлады Беларусі гатовыя “і да малой, і да вялікай здзелкі” з ЗША.
15 студзеня Трамп абвясціў пра фармаванне “Савета міру”, які будзе кіраваць аднаўленнем сектара Газа. ЗША запрасілі далучыцца да яго больш за 50 дзяржаў, уключаючы Беларусь.
Лукашэнка падпісаў дакумент аб далучэнні Беларусі да “Савета міру” 20 студзеня. У той жа дзень ён заявіў, што далучэнне Беларусі да “Савета міру” важнае з пункту гледжання магчымасцей арганізацыі, якая ствараецца Дональдам Трампам.
Першае пасяджэнне гэтай структуры адбылося 19 лютага. Лукашэнка на яго не паляцеў. За некалькі дзён да пасяджэння ён такім чынам патлумачыў дзяржсакратару Саюзнай дзяржавы Сяргею Глазьеву сваю адмову ад удзелу: “Я што, меўся ў сувязі з гэтымі санкцыямі праз Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку ляцець у Вашынгтон?”.
Пасля вяртання Трампа ў Белы дом у пачатку 2025 года актывізаваліся публічныя кантакты прадстаўнікоў ЗША і беларускіх уладаў. Па выніках сустрэч Лукашэнкі з амерыканскімі дэлегацыямі, якія сталі перыядычна прыязджаць у Мінск, на волю пачалі выходзіць групы палітвязняў (пры гэтым рэпрэсіі ў краіне не спыніліся). Узамен ЗША змякчаюць санкцыі ў дачыненні да Мінска.
ЗША працуюць над буйной здзелкай па куплі калію ў Беларусі — Трамп
Лукашэнка хоча прапанаваць ЗША падключыцца да будаўніцтва ў Беларусі азотнага камбіната

- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені–жніўні 2026 года нехарчовыя тавары найхутчэй даражэлі ў Мінску, паслугі — у Гродзенскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні знізіўся на 1,3%, з пачатку 2026 года — вырас на 2,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


