Мінск 16:49

Латушка абмеркаваў у МЗС Францыі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, стратэгію выхаду з крызісу ў краіне

Архіўнае фота: "Позірк"

3 кастрычніка, Позірк. Пра сітуацыю з правамі чалавека ў беларускай дзяржаве праінфармаваў дырэктара дэпартамента Міністэрства замежных спраў Францыі па кантынентальнай Еўропе Арно Гіюа ды новага спецпрадстаўніка МЗС па Беларусі Мікаэля Ру 2 кастрычніка ў Парыжы намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

“[Таксама паведаміў] пра дзейнасць дэмакратычных інстытутаў і грамадзянскай супольнасці, а таксама пра стратэгію дэмакратычных сіл па выхаду з глыбокага крызісу ў Беларусі праз арганізацыю круглага стала”, — заявіў ён (на падставе відэакаментарыю ў тэлеграм-канале АПК).

Паводле слоў Латушкі, на сустрэчы з членам камісіі па замежных справах Нацыянальнай асамблеі Францыі, кіраўніком парламенцкай групы міжнарожных даследаванняў па Беларусі Фрэдэрыкам Пеці “абмеркавалі сітуацыю бяспекі ў рэгіёне і таксама тэзіс аб тым, што забяспечыць бяспеку ў рэгіёне Еўропы без унутрыпалітычных зменаў у Беларусі немагчыма”.

Падзяліцца: