Праз аб’ект, які ўляцеў з боку Беларусі, у Літве абвяшчалася паветраная трывога, закрываўся аэрапорт Вільнюса

3 кастрычніка, Позірк. Праз неапазнаны аб’ект, які ўляцеў з боку Беларусі, у асобных рэгіёнах Літвы 3 кастрычніка абвяшчалася паветраная трывога, часова закрываўся аэрапорт Вільнюса, вынікае з інфармацыі нацыянальнага вяшчальніка LRT.
Улады краіны папярэдзілі жыхароў усходняй часткі Літвы пра верагодную паветраную небяспеку каля 10:00. У неба паднялі знішчальнікі. Прыкладна праз 40 хвілін трывога была скасаваная.
Пасля гэтага кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас паведаміў LRT, што аб’ект знік з радараў і “больш не нясе пагрозы”, вядуцца яго пошукі.
“Калі ён упаў, калі гэта быў дрон, яго маюць знайсці, — сказаў чыноўнік. — Аднак гэта неабавязкова быў дрон, бо некаторыя параметры паказвалі, што хуткасць была крыху ніжэйшая за звычайную. Гэта маглі быць нейкія анамаліі альбо з’ява, звязаная з міграцыяй птушак”.
Папярэдні раз паветраная трывога ў Літве праз аб’ект, які ўляцеў з боку Беларусі, абвяшчалася ўначы 15 верасня. З авіябазы ў Шаўляі былі паднятыя італьянскія знішчальнікі НАТО, якія збілі аб’ект — беспілотнік. Абломкі дрона былі выяўленыя ля вёскі Праткунай у Кайшадорскім раёне. Гэта быў першы выпадак знішчэння такога аб’екта над Літвой.
Пазней літоўскі міністр абароны Робертас Каўнас паведаміў, што ў дроне была выяўленая выбуховая прылада, сапёры яе абясшкодзілі.
Мінск не папярэдзіў Вільнюс пра дрон, заявіў 15 верасня галоўны дарадца літоўскага прэзідэнта па пытаннях нацыянальнай бяспекі Дэйвідас Матулёніс.
16 верасня прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа пасля пасяджэння Дзяржаўнага савета абароны паведаміў, што беспілотнік “быў дронам тыпу “Гербера”: “Верагодней за ўсё, гэта не было наўмысным дзеяннем супраць Літвы, <…> гэта быў расійскі дрон, прызначаны для Украіны, які быў адхілены ад курса ўкраінскімі сродкамі радыёэлектроннай барацьбы і апынуўся на тэрыторыі нашай краіны, дзе і быў збіты”.
У той жа дзень МЗС Літвы ўручыла прадстаўніку амбасады Беларусі “ноты рашучага пратэсту” ў сувязі з парушэннем дзяржаўнай мяжы і паветранай прасторы краіны.
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені–жніўні 2026 года нехарчовыя тавары найхутчэй даражэлі ў Мінску, паслугі — у Гродзенскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні знізіўся на 1,3%, з пачатку 2026 года — вырас на 2,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


