Палітвязнямі прызнана 12 чалавек, у тым ліку грамадзянін Чэхіі

2 кастрычніка, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць 2 кастрычніка прызнала палітвязнямі яшчэ 12 чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце цэнтра “Вясна”. Цяпер у адпаведным спісе 888 чалавек.
Гэта пазбаўленныя волі паводле арт. 367 Дзмітрый Рудакоў, паводле арт. 342 і 293 Арцём Меркель і Анатоль Міндзіяраў. Статус атрымалі змешчаныя пад варту альбо ўжо асуджаныя да пакарання, звязанага з пазбаўленнем волі, за ўзаемадзеянне з “экстрэмісцкімі фармаваннямі” і ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў Максім Сяменчанка (3614), Жанна Яскулд (361, 3614), Віталь Дзямідчык (361), Павел Бажко (368, 3614), Андрэй Аўсяннікаў (3614), Ілья Галыгін (341, 3611, 3614), Віталь Галавач (3614), Яўген Дзяруноў (3614) і Андрэя Цішкова (3614).
Паводле даных праваабаронцаў, Дзямідчык мае грамадзянства Чэхіі, дзе пастаянна пражываў з 2006 года. Ён ураджэнец Гродна (нарадзіўся ў 1974 годзе), беларускае грамадзянства таксама захавана.
Палітзняволены быў затрыманы 30 чэрвеня 2026-га пасля таго, як прыехаў на радзіму наведаць хворую маці. Падставай для крымінальнага пераследу сталі ахвяраванні на падтрымку дэмсіл.
Утрымліваецца пад вартай у мінскім СІЗА № 1 у чаканні суда.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць палітвязняў і прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў.
Акрамя “Вясны” дакумент падпісалі Lawtrend, “Прававая ініцыятыва”, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава і Human Constanta.
Даведка “Позірку”:
арт. 293 УК — масавыя беспарадкі;
арт. 341 — апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці;
342 — падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
361 — заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы;
3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
368 — абраза прэзідэнта.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



