Мінск 15:39

Колькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці

Ілюстрацыйнае фота: "Радыё Свабода" / "Настоящее время"

25 верасня, Позірк. У Беларусі працягвае павялічвацца колькасць юрыдычных асоб і памяншацца — індывідуальных прадпрымальнікаў, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

На 1 верасня 2026 года ў краіне было зарэгістравана 163.810 юрыдычных асоб (+2,3% да аналагічнай даты 2025-га).

Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў на ўказаную дату склала 198.338 (-10,6%).

На 1 студзеня 2026 года ў краіне былі зарэгістраваныя 162.274 арганізацыі (+3,9% да пачатку 2025-га), ІП — 204.350 (-13,9%).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: