За восем месяцаў польскія ўлады выявілі чатырыста беларусаў, якія парушылі міграцыйнае заканадаўства
24 верасня, Позірк. Чатырыста грамадзян Беларусі, якія парушылі міграцыйнае заканадаўства, было выяўлена ў Польшчы за студзень — жнівень 2026 года. Пра гэта піша польскае выданне Rzeczpospolita са спасылкай на Памежную службу краіны.
Агулам за восем месяцаў было выяўлена каля 8,3 тыс. замежнікаў — парушальнікаў правілаў знаходжання на тэрыторыі Польшчы — на 38,3% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га.
Часцей за ўсё, паводле звестак памежнікаў, затрымліваліся ўкраінцы (2,2 тыс.), калумбійцы (1,4 тыс.). Акрамя згаданых вышэй беларусаў, у першую пяцёрку таксама патрапілі грузіны (748).
Усе яны знаходзіліся ў Польшчы, хаця іх тэрмін легальнага знаходжання ў гэтай дзяржаве скончыўся, альбо падстаў для яго ніколі не было.
Летась у краіне было затрымана больш за 9,3 тыс. замежнікаў за такія парушэнні, гаворыцца ў публікацыі.
Праведзены “Позіркам“ аналіз паведамленняў памежнага ведамства (на 21 верасня) паказаў, што за апошнія 38 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы гэтую краіну пакінула 7,26 тыс. чалавек, з якіх сама меней 757 грамадзян Беларусі (добраахвотна — не менш за 706, прымусова — мінімум 51).
Адсутнасць згадкі грамадзян Беларусі ў зводцы за той ці іншы тыдзень не выключае таго, што ў адпаведны перыяд яны маглі быць высланы — Памежная ахова публікуе звесткі толькі па некалькіх краінах, якія лідзіруюць па колькасці грамадзян, якія добраахвотна і прымусова пакінулі Польшчу.
У сярэдзіне сакавіка беларуская праваабарончая ініцыятыва Dissidentby апублікавала адказ Памежнай аховы, з якога вынікала, што за 2,5 месяцы на патрабаванне ўладаў краіну добраахвотна ці прымусова пакінула 192 грамадзяніны Беларусі. Гэтая колькасць прыкметна большая, чым тая, якая атрымліваецца пры складанні даных са зводак ведамства за адпаведны перыяд.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ 2025 годзе зафіксавана ў 1,6 разу больш паездак у рамках уязнога турызму, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа перыяд летніх канікул падлеткамі здзейснена на 13% менш злачынстваў, чым годам раней — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лагерах вайскова-патрыятычнага профілю ўлетку пабывала больш за 22 тыс. дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


