Мінск 10:42

Пажар у Іванаўскім раёне — шпіталізаваны мужчына і трое дзяцей

25 верасня, Позірк. Адзін чалавек загінуў ад агню ў Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 24 верасня па 6:00 25-га), паведамляе ў аператыўнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Мінулай ноччу пажар з гібеллю чалавека здарыўся ў вёсцы Халмы Краснапольскага раёна (Магілёўская вобласць). Загінулы — гаспадар дома 1970 года нараджэння.

У зводцы таксама паведамляецца пра пажар у жылым доме ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна (Брэсцкая вобласць). У выніку “спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка” выратаваныя гаспадыня дома, а таксама яе муж 1979 г.н. і трое іх дзяцей (хлопчык 2012 г.н. і дзве дзяўчынкі 2019 г.н.). Мужчына і дзеці шпіталізаваныя з атручваннем прадуктамі гарэння.

Паводле звестак МНС, з пачатку года ў Беларусі здарылася 5.126 пажараў — на 7,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га (4.788). Загінула 390 чалавек (365; +6,8%).

Падзяліцца: