Рыжанкоў абмеркаваў з намеснікам кіраўніка МЗС КНДР адкрыццё амбасады ў Пхеньяне, калегу з Кубы заявіў “нязменную падтрымку”

25 верасня, Позірк. Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў сустрэўся 24 верасня на палях 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку з кіраўнікамі дэлегацый КНДР і Кубы, паведаміла прэс-служба МЗС.
На сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Сон Гёнам бакі адзначылі “якасна новы ўзровень”, на які выйшлі кантакты паміж дзяржавамі за апошні год, і падкрэслілі, што іх “трывалую аснову складаюць сяброўскія і даверныя адносіны паміж лідарамі дзвюх краін”, гаворыцца ў паведамленні.
Рыжанкоў і Кім Сон Гён разгледзелі таксама ход рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых па выніках афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў КНДР у сакавіку 2026 года. Гэтыя дамоўленасці, як заяўляецца, цяпер “паслядоўна рэалізуюцца ў рамках канкрэтных праектаў”.
Асаблівая ўвага была ўдзелена адкрыццю амбасады Беларусі ў Пхеньяне, а таксама далейшай працы сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Бакі, як паведамляецца, дамовіліся “актывізаваць намаганні па завяршэнні працы над пагадненнем аб бязвізавых паездках для грамадзян дзвюх краін” і “працягваць узаемную падтрымку на міжнародных пляцоўках”.
Падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Кубы Бруна Радрыгесам Парыльяй кіраўнік МЗС Беларусі пацвердзіў “нязменную падтрымку” ўладамі ў Мінску “братняга кубінскага народа”.
“Беларускі бок выказаў сур’ёзную заклапочанасць сітуацыяй, якая складваецца вакол Кубы, і адзначыў працяг гуманітарнай падтрымкі Гаваны з боку Мінска: у верасні на востраў была дастаўлена чарговая партыя гуманітарнай дапамогі, якая ўключала сухое малако і медыкаменты”, — заявіў МЗС.
Бруна Радрыгес Парылья “праінфармаваў аб эканамічных рэформах, якія праводзяцца кіраўніцтвам Кубы ў мэтах пераадолення наступстваў паліўнай блакады дзяржавы”.
Бакі пацвердзілі гатоўнасць працягваць узаемную падтрымку ў рамках міжнародных арганізацый.
Візіт Лукашэнкі ў КНДР праходзіў 25–26 сакавіка.
26 сакавіка па выніках перамоў з Кім Чэн Ынам падпісаны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Паўночнай Карэяй.
Рыжанкоў, які ў жніўні гэтага года правёў у КНДР свой адпачынак, заявіў па яго выніках, што краіны ў бліжэйшы час падпішуць пагадненне аб бязвізавых паездках грамадзян.
КНДР — закрытая дзяржава з дыктатарскім рэжымам, у дачыненні да якой дзейнічаюць санкцыі Савета бяспекі ААН, звязаныя з развіццём ядзернай праграмы. З моманту заснавання ў 1948 годзе вярхоўная ўлада перадавалася ад бацькі да сына — ад Кім Ір Сена да Кім Чэн Іру, а затым Кім Чэн Ыну.
Куба — адна з бедных краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Пазіцыянуе сябе як сацыялістычная рэспубліка, адзіная партыя ў краіне — камуністычная, апазіцыя пераследуецца.
Як і Беларусь, Куба знаходзіцца пад маштабнымі міжнароднымі санкцыямі. 23 ліпеня ЗША ў чарговы раз пашырылі абмежаванні, уключыўшы ў санкцыйныя спісы дзевяць кубінскіх кампаній і дзве фізічныя асобы.
Гл. таксама:
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка



