Экс-кіраўнік прадпрыемства ў Кобрынскім раёне і кіроўца абвінавачваюцца ў крадзяжы інструментаў і запчастак
24 верасня, Позірк. Факт “крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры” выявіла пракуратура Кобрынскага раёна (Брэсцкая вобласць) сумесна з АБЭЗ раённага ўпраўлення ўнутраных спраў, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Паводле інфармацыі нагляднага органа, былая кіраўніца аднаго з прадпрыемстваў раёна паўтара года давала падначаленым “неправамерныя ўказанні” пра куплю і спісанне рознай маёмасці. Такім чынам, як сцвярджаецца, яна завалодала маёмасцю прадпрыемства на суму больш за 41 тыс. рублёў. Выкрасці прадметы, як заяўлена, ёй дапамог кіроўца прадпрыемства, “з якім яна распрацавала і рэалізавала свой злачынны план”.
Адзначаецца, што ў асноўным былі выкрадзеныя “будаўнічыя інструменты, прычым больш высокай якасці, чым тыя, што выкарыстоўваюцца для работ на прадпрыемстве, і запасныя часткі для аўтамабіля”. Частка гэтых прадметаў была знойдзеная “падчас вобшуку па месцы жыхарства абвінавачаных, дзе праводзіліся рамонтныя работы”. Фармулёўка пра “месца жыхарства” дае падставы меркаваць, што фігурантаў справы звязвалі не толькі працоўныя стасункі.
Іх дзеянні кваліфікаваныя паводле ч. 3 арт. 210 КК. Справа накіраваная ў Кобрынскі раённы аддзел Следчага камітэта для папярэдняга расследавання.

- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лагерах вайскова-патрыятычнага профілю ўлетку пабывала больш за 22 тыс. дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у жніўні знізіўся на 1,14% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольская памежная служба больш за тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на фоне публічных кантактаў Мінска і ВаршавыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНяма краіны, дзе не было б ніводнага карыснага рашэння праблем беларусаў — МамаеваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


