Памілавана 13 асуджаных “экстрэмістаў“

24 верасня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне 15 асуджаных, “уключаючы 13 чалавек, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці“, паведамляе 24 верасня яго прэс-служба.
“Большасць памілаваных — жанчыны (10 чалавек)“, — сказана ў рэлізе.
Усе згаданыя падалі хадайніцтвы аб памілаванні, “прызналі віну, раскаяліся ў зробленым, а таксама абяцалі весці правапаслухмяны лад жыцця“, сцвярджае прэс-служба.
Хто менавіта можа выйсці на волю, не паведамляецца.
Практыка вызвалення палітвязняў працягваецца з ліпеня 2024 года. Раней было не менш як 15 хваляў памілаванняў на падставе аналагічных указаў, у выніку якіх на волю выйшла каля чатырохсот чалавек.
Папярэдні такі ўказ быў падпісаны 1 ліпеня і закрануў 32 чалавекі, у тым ліку 28 асуджаных за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці“. 15 сакавіка было памілавана 18 чалавек, у тым ліку 15 асуджаных паводле палітычных матываў.
Афіцыйна быў памілаваны, хаця не пісаў адпаведнага прашэння, вызвалены 28 красавіка ў выніку беларуска-польскага “шпіёнскага“ абмену актывіст неафіцыйнага Саюза палякаў, журналіст Анджэй Пачобут.
Паралельна вязняў перыядычна вызваляюць і высылаюць з краіны — у рамках дамоўленасцяў прадстаўнікоў адміністрацыі Злучаных Штатаў з Лукашэнкам. Іх афіцыйны статус невядомы. Праваабаронцы паведамлялі пра выпадкі, калі такія людзі дэ-юрэ працягваюць адбываць пакаранне. Многіх вывозяць без дакументаў.
16 верасня, на наступны дзень пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла, было вызвалена 25 палітвязняў. Усіх іх прымусова вывезлі ў Літву (дзесяць пасля перабраліся ў Польшчу). У адказ ЗША знялі санкцыі з канцэрна “Беллеспаперапрам“ і ААТ “Лакафарба“ (базуецца ў Лідзе, Гродзенская вобласць).
Разам з тым праваабаронцы рэгулярна прызнаюць палітвязнямі новых людзей, якія зазнаюць пераслед з боку ўладаў. Гэта сведчыць пра тое, што рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна“, на вечар 24 верасня ў Беларусі палітвязнямі прызнана 883 чалавекі.
- ЭканомікаНарыхтоўшчыкі завінаваціліся насельніцтву за малако амаль 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы вырасла ў гадавым выражэнні на 1,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія тры тыдні актыўнасць нелегальных мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



