Мінск 11:26

Па ўсёй Беларусі дазволена свабодна наведваць лясы

25 верасня, Позірк. Ва ўсіх 118 раёнах Беларусі дазволена свабоднае наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў, нідзе не ўводзіліся.

Забаронаў таксама няма.

25 верасня ў Беларусі чакаецца пахмарнае надвор’е, у большасці раёнаў дажджы, тэмпература — 10–17 градусаў.

Падзяліцца: