Палітвязні Салаш і Бабіцкі прыгавораныя да пяці гадоў пазбаўлення волі па справе артпрасторы “Склад бутэлек”

15 верасня, Позірк. Аб вынясенні 14 верасня прысуду па справе артпрасторы “Склад бутэлек” у Барысаве (Мінская вобласць) паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Палітвязні Сяргей Салаш і Дзмітрый Бабіцкі прыгавораныя да пяці гадоў пазбаўлення волі кожны з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя таго, кожнаму прызначаны штраф у памеры 800 базавых велічынь (36 тыс. рублёў). Суд таксама пастанавіў спагнаць з іх “даход, атрыманы злачынным шляхам, у буйным памеры”.
Грамадскі дзеяч з Барысава Салаш быў затрыманы 12 лістапада 2025 года. Доўгі час не было вядома, у рамках якой справы ён падвяргаецца пераследу. Раней мужчына ўдзельнічаў у выбарчых кампаніях, балатаваўся ў дэпутаты, збіраў подпісы за апазіцыйных кандыдатаў. У 2010-х гадах адышоў ад палітыкі, займаўся бізнесам і грамадскай дзейнасцю.
Бабіцкага затрымалі 12 снежня мінулага года.
З тых часоў абодва фігуранты знаходзіліся пад вартай.
У пачатку снежня 2025 года КДБ прызнаў ініцыятыву “Склад бутэлек” “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Сярод асоб, якіх ведамства назвала датычнымі да яе, былі Салаш і Бабіцкі.
У арт-прасторы праходзілі канцэрты беларускіх выканаўцаў.
Лукашэнка на сустрэчы з Коўлам адмаўляў наяўнасць палітвязняў і новыя палітычна матываваныя затрыманні
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў у гадавым вымярэнні выраслі на 16,3% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



