Мінск 10:17

10 верасня ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня, які трымаўся 94 гады

Ілюстрацыя: "Позірк"

11 верасня, Позірк. Тэмпературны рэкорд дня, які трымаўся 94 гады, абнавіўся ў Беларусі 10 верасня. Новы гістарычны максімум зарэгістраваны ў тым жа горадзе — Васілевічах, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.

У гэтым горадзе на тэрыторыі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці мінулым днём паветра прагрэлася да 30 градусаў. Ранейшы экстрэмум быў на 0,4 градуса ніжэй.

Лакальныя максімумы перакрытыя на 11 метэастанцыях Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей.

У Горках (Магілёўская вобласць) паўтораны рэкорд дня, які трымаецца 117 гадоў (27 градусаў).

Напярэдадні, 9 верасня, было перакрыта 20 тэмпературных рэкордаў (ва ўсіх абласцях, акрамя Магілёўскай), самы стары — 94-гадовай даўніны — у Мінску.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: