У віншаванні Рахмону Лукашэнка заявіў пра “дынамічнае развіццё” Таджыкістана
9 верасня, Позірк. З 35-годдзем незалежнасці Таджыкістана павіншаваў прэзідэнта гэтай краіны Эмамалі Рахмона 9 верасня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
“Да знамянальнай даты таджыкскі народ падышоў з важкімі вынікамі: умацоўваюцца суверэнітэт і міжнародны аўтарытэт краіны, расце эканоміка, паляпшаюцца ўмовы жыцця і стваральнай працы насельніцтва, — адзначыў віншавальнік. — Залогам дынамічнага развіцця дзяржавы сталі вашы палітычная дальнабачнасць і беражлівыя адносіны да гістарычнай і культурнай спадчыны”.
“Высока цаню нашы сяброўства і давер, якія нязменна служаць апорай для комплекснага беларуска-таджыкскага ўзаемадзеяння, а таксама падмуркам трывалага стратэгічнага партнёрства, якое ў поўнай меры адпавядае інтарэсам Мінска і Душанбэ”, — гаворыцца ў віншаванні.
5 кастрычніка 2025 года паведамлялася, што Лукашэнка і Рахмон абмеркавалі праз тэлефон “пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах”. У той дзень першы павіншаваў другога з 73-годдзем.
Прэс-служба Рахмона паведаміла, што ён і Лукашэнка абмяняліся думкамі “адносна працэсу развіцця шматгранных адносін і супрацоўніцтва Таджыкістана і Беларусі ў рамках стратэгічнага партнёрства”.
“Графік сустрэч на бліжэйшы час” удакладнілі Лукашэнка і Рахмон 26 лютага 2025-га падчас тэлефоннай размовы.
Абмеркаваныя былі таксама “актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва”. Бакі “канстатавалі добрую дынаміку ў развіцці адносін“, была падкрэслена “важнасць у поўнай меры рэалізаваць зацверджаную раней [сумесную] дарожную карту на 2022–2026 гады, надаўшы асаблівую ўвагу ўмацаванню кааперацыйных сувязяў”.
16 лістапада 2024-га, віншуючы Рахмона з 30-годдзем уступлення на пасаду, Лукашэнка запрасіў яго ў Беларусь.
Рахмон наведваў Беларусь у лістападзе 2023 года, калі ў Мінску праходзіла сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Ён, як і Лукашэнка, заняў прэзідэнцкае крэсла ў 1994 годзе (да гэтага два гады ўзначальваў парламент) і пасля ўстанавіў у краіне аўтарытарны рэжым. Палітыка аб’яўлялі кіраўніком дзяржавы яшчэ чатыры разы — у 1999, 2006, 2013 і 2020 гадах — па выніках выбараў, якія суправаджаліся заявамі аб фальсіфікацыях, адсутнасці канкурэнтных умоў і інш.
На сустрэчы з амбасадарам Таджыкістана Бахтаварам Сафарзадай 15 студзеня 2024 года ў Мінску Лукашэнка заявіў, што ў гандлёва-эканамічных адносінах Мінска і Душанбэ “праблемаў грамадзе”, а задач, “якія трэба вырашаць”, — “такую ж колькасць”.
Ён спаслаўся на даныя МЗС, які канстатаваў “нязначнае зніжэнне” двухбаковага тавараабароту па выніках 2023 года. Аднак, зазначыў Лукашэнка, 2022 год забяспечыў “прыстойнае зніжэнне” ўзроўню ўзаемнага гандлю.
Паводле яго сцвярджэння, у Беларусі “ёсць усё неабходнае, у чым мае патрэбу Таджыкістан у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, <…> аўтамабільнай тэхнікі, асабліва вялікагрузаў”. Ён заявіў аб гатоўнасці “падключыцца да аказання дапамогі ў забеспячэнні бяспекі” Таджыкістана.
Паводле звестак Душанбэ, узаемны тавараабарот з Мінскам у 2022 годзе склаў 89,4 млн долараў, доля паставак з Беларусі ў яго структуры — 82,2 млн (92%).
Згодна з рэйтынгам, апублікаваным у маі 2024 года часопісам Global Finance на падставе ўзроўню ВУП на душу насельніцтва з улікам парытэту пакупніцкай здольнасці, Таджыкістан – самая бедная краіна Цэнтральнай Азіі.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


