Брэсцкія мытнікі спынілі перамяшчэнне праз мяжу 32 тыс. долараў
14 жніўня, Позірк. Аб спыненні спробы незаконнага перамяшчэння праз пункт пропуску Брэст (з польскага боку — Тэрэспаль) буйной сумы наяўных грашовых сродкаў паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
Увагу інспектара прыцягнуў вадзіцель аўтобуса, грамадзянін Беларусі. Мужчына прад’явіў нязначную суму асабістых грашовых сродкаў, змоўчаўшы пра больш як 32 тыс. долараў ЗША, якія выяўлены пры правядзенні кантролю ў яго кішэнях і сподняй бялізне, гаворыцца ў рэлізе.
“У далейшым устаноўлена, што вадзіцель падахвоціўся дапамагчы незаконна перамясціць наяўныя грамадзяніну Украіны, які рухаўся гэтым аўтобусам”, — зазначае ДМК.
Сам пасажыр размясціў сярод сваіх рэчаў яшчэ больш за 10 тыс. долараў ЗША.
Такім чынам, агульная сума наяўных, якія перамяшчаюцца грамадзянінам Украіны, перавысіла 42 тыс. долараў у эквіваленце.
Брэсцкай мытняй узбуджана крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 228 (кантрабанда, незаконнае перамяшчэнне праз мытную граніцу ЕАЭС у буйным памеры наяўных грашовых сродкаў або грашовых інструментаў) КК, што караецца штрафам, або абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
Пры ўездзе ці выездзе з Беларусі адбыўся гэты выпадак, не ўдакладняецца.
ДМК неаднаразова папярэджваў аб абавязку дэклараваць сумы, якія перавышаюць 10 тыс. долараў (у эквіваленце). Незаконнае перамяшчэнне больш за 30 тыс. долараў кваліфікуецца як крымінальнае злачынства.
Днём раней паведамлялася, што польскі перавозчык будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) за парушэнне ўстаноўленага парадку прытрымлівання і запраўкі транспартных сродкаў.
Аператыўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні паблізу пункта пропуску Бераставіца (з польскага боку — Баброўнікі) заўважылі, што адзін з вадзіцеляў “скарыстаўся паслугамі мужчыны, які арганізаваў перасовачную аўтазаправачную станцыю”.
Апошні ўстанавіў у аўтамабілі Ford Transit дзве ёмістасці па 1 тыс. літраў з дызельным палівам. Яго аўто было абсталяванае помпай для перапампоўкі паліва, заправачнымі пісталетамі і шлангамі.
“Дзеянням нелегальнага прадпрымальніка таксама будзе дадзена прававая ацэнка, матэрыялы праверкі накіраваны ў падатковыя органы”, — зазначае ведамства.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 9,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



