За два гады ў рамках праекта прамысловай кааперацыі ЕАЭС ухвалена толькі шэсць заявак — Турчын

7 жніўня, Позірк. У рамках механізму Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) па фінансаванні сумесных кааперацыйных праектаў у прамысловасці з ліпеня 2024 года ўхвалена толькі шэсць заявак — інструмент напоўніцу не запрацаваў, заявіў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета 7 жніўня ў Чалпон-Аце (Кыргызстан).
Паводле слоў чыноўніка, відэафрагменты выступлення якога апублікавала прэс-служба беларускага ўрада, ухваленыя для фінансавання праекты “часцяком змястоўна дублююць ужо існыя нацыянальныя вытворчыя комплексы”.
Бюджэтнае субсідаванне праекта дасягнула амаль 9 млрд расійскіх рублёў (больш за 114 млн долараў), але не асвойваецца, канстатаваў Турчын. Звярнуўшы ўвагу на тое, што гэты механізм “цалкам фінансава падмацаваны”, ён адзначыў — яшчэ шэсць заявак знаходзяцца ў працэсе разгляду больш за чатыры месяцы.
“Двухгадовая практыка прымянення паказала, што ў гэтым механізме маюцца хібы і прабелы, якія перашкаджаюць яго шырокаму выкарыстанню суб’ектамі гаспадарання нашых краін, — сказаў кіраўнік беларускага ўрада. — Стартавыя ўмовы фінансавання праектаў прамкааперацыі істотна ўплываюць на ступень магчымасці выкарыстання гэтага стымуляцыйнага інструмента. Напрыклад, неабходнасць удзелу юрыдычных асоб як мінімум з трох дзяржаў — членаў ЕАЭС або патрабаванне, што ў выпадку датэрміновага спынення рэалізацыі вяртанне субсідый ускладаецца на фінансавую арганізацыю. Не спрыяе прывабнасці і працяглая працэдура разгляду заявак. За гэты час любы асобна ўзяты банк Беларусі адкрывае дзясяткі крэдытных ліній для інвестыцыйных праектаў”.
Прэм’ер лічыць, што трэба яшчэ раз “усебакова прааналізаваць” умовы падтрымкі прамкааперацыі, вывучыць меркаванні і прапановы з боку спажыўцоў гэтага фінансавага прадукту.
Турчын выказаў жаданне, каб еўразійскія кааперацыйныя праекты былі інавацыйнымі, высокатэхналагічнымі і грунтаваліся на лічбавых рашэннях. Для гэтага “трэба даць зялёнае святло супрацы ў навукова-тэхнічнай сферы”.
Пра неабходнасць “новага этапу інтэграцыйнага ўзаемадзеяння” ЕАЭС Турчын заяўляў на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета 27 сакавіка ў Шымкенце (Казахстан).
Паводле яго слоў, фармаванне “эканомікі будучыні” немагчымае без “развіцця прамысловага патэнцыялу і кааперацыі ў навукова-тэхнічнай, інавацыйнай, вытворчай сферах”.
“Пакуль што, нягледзячы на намаганні, якія прыкладаюцца, эфектыўная кааперацыя паміж нашымі краінамі запускаецца надзвычай павольна. Больш за тое, часам замест кааперацыі мы ўласнымі рукамі ствараем канкурэнцыю паміж сабой”, — сказаў тады чыноўнік.
Важнай складовай рэгіянальнай інтэграцыі з’яўляецца харчовая бяспека, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы 30 верасня 2025 года ў Мінску з кіраўнікамі некаторых краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
“Не проста развіццё сельскай гаспадаркі, а менавіта харчовая бяспека, — сказаў ён. — Гэта пытанне сацыяльнай стабільнасці і, без перабольшання, існавання народаў і дзяржаў (асабліва сёння, калі амаль мільярд насельніцтва ў свеце галадае)”.
Паводле яго слоў, да такой думкі ўлады ў Мінску прыйшлі ўжо даўно, а ўведзеныя супраць Беларусі “дзікія санкцыйныя абмежаванні толькі пацвердзілі правільнасць узятага курсу на дасягненне самазабеспячэння па самых крытычных пазіцыях”.
Ён заявіў, што “ўсё неабходнае для паспяховай кааперацыі краін у аграпрамысловай сферы маецца”.
ЕАЭС — арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая мае міжнародную правасуб’ектнасць. Яе паўнапраўнымі членамі з’яўляюцца Беларусь, Казахстан і Расія (з 1 студзеня 2015 года), Арменія (з 2 студзеня 2015 года) і Кыргызстан (з 12 жніўня 2015 года).
Краіны-назіральніцы — Іран, Куба, Малдова, Узбекістан. Пагадненне пра зону свабоднага гандлю з ЕАЭС падпісалі В’етнам, Іран, Сербія і Сінгапур.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 15-дзённага перапынку Латвія зноў зафіксавала больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа сем месяцаў колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства40,3 градуса — новы тэмпературны рэкорд жніўня ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



