У першай палове 2026 года Грузія дала прытулак аднаму замежніку, беларусы атрымалі чатыры адмовы

6 жніўня, Позірк. Толькі адзін замежнік атрымаў прытулак у Грузіі ў першай палове 2026 года, пры гэтым беларусы атрымалі чатыры адмовы, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз статыстыкі, апублікаванай мясцовай паліцыяй.
Грузінскія ўлады адмовілі двум беларусам у першым квартале (мужчынам ва ўзросце ад 26 да 40 гадоў і ад 41 да 65 гадоў) і двум — у другім (жанчыне ад 26 да 40 і мужчыну ад 41 да 65).
У студзені — чэрвені Грузія прыняла на разгляд ад беларусаў два хадайніцтвы аб наданні прытулку: па адным у кожным квартале (ад мужчын ва ўзросце ад 41 да 65 гадоў).
З 2019 года Грузія, якой кіруе партыя “Грузінская мара“ прарасійскага алігарха Бідзіны Іванішвілі, адхіліла ўсе 82 разгледжаныя хадайніцтвы беларускіх грамадзян аб наданні прытулку. Рэкордным стаў 2024 год — 50 адмоваў, у т.л. 12 непаўналетнім. За апошнія сем з паловай гадоў грамадзяне Беларусі падалі 92 хадайніцтвы.
У лютым 2026 года прэм’ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ паведаміў, што дазвол на жыхарства ў краіне маюць 3.738 беларускіх грамадзян. Ён жа раскрыў планы выслаць на працягу года 4 тыс. нелегалаў, што ўтрая больш, чым было дэпартавана летась (1.311). У першай палове гэтага года было выслана 24 грамадзяніны Беларусі, што склала 1,18% усіх дэпартаваных за названы перыяд замежнікаў (2.036).
Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”
Гл. таксама:
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаУ першай палове 2026 года Грузія дала прытулак аднаму замежніку, беларусы атрымалі чатыры адмовы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваШтогод афтальмолагі прымаюць у паліклініках больш за 2,5 млн пацыентаў — пазаштатны спецыяліст МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка

