40,3 градуса — новы тэмпературны рэкорд жніўня ў Беларусі

6 жніўня, Позірк. Новы тэмпературны рэкорд жніўня зафіксаваны ў Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і даступных архіўных (па 48 станцыях) даных Белгідрамета.
У Мазыры паветра прагрэлася да 40,3 градуса. Гэта на 0,1 градуса менш абсалютнага рэкорду за ўвесь 145-гадовы перыяд інструментальных метэаназіранняў (40,4 градуса 29 чэрвеня сёлета ў Пінску).
Ранейшы экстрэмум жніўня складаў 38,9 градуса (8 жніўня 2010-га ў Гомелі; неафіцыйны — 39,2 у той жа дзень у гомельскім аэрапорце). Для 6 жніўня папярэдні рэкорд быў роўны 38,7 градуса (у 2010 годзе ў Горках).
Пасля Пінска Мазыр стаў другім беларускім горадам, дзе тэмпература перавысіла 40 градусаў. Тут папярэдні гістарычны максімум складаў 36,5 градуса, ён трымаўся 90 гадоў (з 29 ліпеня 1936 года), жнівеньскі — 36,4 (8 жніўня 2010-га), дзённы — 34,3 (6 жніўня 2010-га).
Абсалютныя рэкорды цяпла за ўвесь перыяд метэаназіранняў перакрытыя ў чатырох гарадах. Апроч Мазыра гэта Лельчыцы — 39,6 градуса (38,2 — 7 жніўня 2010 года і 29 чэрвеня 2026-га), Жыткавічы — 38,9 (36,9 — 29 чэрвеня 2026-га) і Васілевічы — 38,6 (38 — 20 жніўня 1946-га). Паўтарыўся экстрэмум на станцыі “Палеская” ў Лунінецкім раёне — 37,8 градуса (29 чэрвеня 2026-га).
Сіноптыкі неаднаразова папярэджвалі аб 40-градуснай спякоце 6 жніўня.
Згодна з іх прагнозам, 7 жніўня чакаецца да 35 градусаў, 8-га — да 27, 9-га — да 26. Пахаладанне абумовіць актыўны навальнічны атмасферны фронт, які нясе дажджы, месцамі моцныя ліўні і град. 6 жніўня лакальныя стыхіі прывялі да падзення дрэваў у Віцебскай і Гомельскай абласяцях, пацярпелі аўтамабілі.
5 жніўня, як паведамляў “Позірк“, на пяці метэастанцыях былі перакрытыя рэкорды месяца: у Брэсце — 37,4 градуса (36,7 градуса 9 жніўня 2015 года), на станцыі “Палеская“ ў Лунінецкім раёне — 37,3 (35,8 градуса 11 жніўня 1992-га), у Жыткавічах — 36,7 (36,5 градуса 16 жніўня 2008-га) і Пружанах — 36 (35,9 градуса 9 жніўня 2015).
Паўтарыўся рэкорд месяца ў Высокім — 36,5 (9 жніўня 2015-га).
У 18 гарадах былі перакрытыя максімумы дня. Абсалютны рэкорд дня для ўсёй тэрыторыі краіны таксама абнавіўся: 38,1 градуса ў Століне супраць 37,5 у Касцюковічах у 2010 годзе.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаУ першай палове 2026 года Грузія дала прытулак аднаму замежніку, беларусы атрымалі чатыры адмовы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваШтогод афтальмолагі прымаюць у паліклініках больш за 2,5 млн пацыентаў — пазаштатны спецыяліст МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства

