Урад вярнуў нулявыя экспартныя пошліны на лёгкія вуглевадародныя газы

6 жніўня, Позірк. Урад абнуліў экспартныя пошліны на лёгкія вуглевадародныя газы, вынікае з пастановы Савета міністраў № 398 ад 5 жніўня.
Згодна з дакументам, апублікаваным 6 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, дзеянне пастановы распаўсюджваецца на “адносіны, якія ўзніклі з 1 жніўня 2026 года”.
13 красавіка ўрад скасаваў нулявую стаўку на гэтыя рэсурсы, якая дзейнічала цягам 10 месяцаў. Тады пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы былі ўсталяваныя на ўзроўні 5,2 долара за тону, на этан, бутан і ізабутан — 4,6 долара.
З тае пары пошліны змяняліся чатыры разы: 7 траўня яны выраслі адпаведна да 131,6 і 118,4 долара за тону (больш як у 25 разоў), 10 чэрвеня знізіліся да 130,2 і 117,1 долара (-1,06% і -1,1% у параўнанні з папярэднім змяненнем), 7 ліпеня — да 69,5 і 62,5 долара (-46,62% і -46,63%), а цяпер, 5 жніўня, зноў абнуленыя.
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа пяці метэастанцыях мінулым днём перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды жніўня, у тым ліку 121-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


