Мытня выкрыла намер польскага перавозчыка схаваць частку грузу

6 жніўня, Позірк. Спробу схаваць частку грузу, каб ухіліцца ад выплаты мыты, выкрылі брэсцкія мытнікі, паведаміла 6 жніўня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, гэта адбылося ў “пункце мытнага афармлення “Брэст-СЭЗ”, куды з Польшчы прыбыў для афармлення грузавік DAF”.
“Польскі перавозчык прадаставіў таварасуправаджальныя дакументы на часткі фільтрацыйна-сушыльнай устаноўкі для вытворчасці натуральнага падсцілачнага матэрыялу, — гаворыцца ў паведамленні. — Пры надглядзе транспартнага сродку высветлілася, што акрамя заяўленай устаноўкі ў ім фактычна знаходзіцца яшчэ 125 адзінак камплектуючых да яе коштам 730 тыс. рублёў”.
Калі б схема спрацавала, перавозчык ашчадзіў бы больш за 130 тыс. рублёў, заявіў ДМК.
Брэсцкая мытня распачала адміністрацыйны працэс паводле артыкула 15.5 КаАП (недэклараванне або прадстаўленне недакладных звестак аб таварах), якім прадугледжаны штраф — да 30% кошту прадмета правапарушэння. Перавозчыку таксама “давядзецца заплаціць адсутныя плацяжы”.


- Грамадства, ПалітыкаПольшча тры тыдні не фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваАб'ём інвестыцый у нематэрыяльныя актывы ў Беларусі "не ўражвае" — кіраўнік дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
