Мая Кляшторная не дажыла да часоў, калі знікне з беларускай зямлі той, хто шануе НКУСаўцаў ды іх паслядоўнікаў — Навумчык

3 жніўня, Позірк. “Не дажыла Мая Тодараўна да часоў, калі знікне з беларускай зямлі той, хто шануе толькі НКУСаўцаў ды іх паслядоўнікаў”, — такім чынам вядомы палітык і публіцыст Сяргей Навумчык адрэагаваў на вестку пра смерць архітэктара, колішняга навуковага кіраўніка гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння “Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930–1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты” Маі Кляшторнай.
“Сышла зь зямнога жыцця Мая Кляшторная — дачка расстралянага ў чорную ноч 30 кастрычніка 1937 [года] паэта Тодара Кляшторнага, сама вязень ГУЛАГу, сузаснавальніца “Мартыралогу Беларусі”. Адзін з апошніх успамінаў пра яе — расповед пра паездку ў Казахстан, дзе тагачасны прэзыдэнт [Нурсултан] Назарбаеў ушаноўваў яе ў ліку тых, хто прайшоў праз рэпрэсіі”, — напісаў ён на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
У апошнія гады дзяржаўная прапаганда асабліва актыўна спрабуе прасоўваць версію пра тое, што масавыя захаванні ў Курапатах звязаныя са злачынствамі нацыстаў, а не НКУС.
Пра смерць Кляшторнай на 90-м годзе жыцця 3 жніўня паведаміла “Радыё Свабода” са спасылкай на сям’ю спачылай.
Кляшторная нарадзілася 31 траўня 1937 году. Бацьку — паэта Тодара Кляшторнага — расстралялі, калі ёй было чатыры месяцы. Разам з маці яе накіравалі ў Акмолінскі лягер “жонак здраднікаў радзімы”, дзе Кляшторная правяла першыя пяць гадоў жыцця. У Беларусь яна вярнулася толькі ў 18 гадоў — пасля спецпрыёмніку НКУС і высылкі ў Сібіры.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаПа выніках першага паўгоддзя Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2026 годзе ў галіне рэалізаваныя два значныя для краіны інвестпраекты — кіраўнік МінбудархітэктурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



