Мінск 15:25

За тыдзень беларускім бязвізам скарысталася больш за 6,5 тыс. грамадзян еўрапейскіх краін

3 жніўня, Позірк. З 27 ліпеня па 3 жніўня ў бязвізавым парадку ў Беларусь заехалі 6.522 жыхары еўрапейскіх краін, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

За два папярэднія тыдні, з 13 па 27 ліпеня, іх было 15.652.

За тыдзень у Беларусь прыбылі 2.412 грамадзян Літвы (за дзве папярэднія — 4.841), 1.835 грамадзян і неграмадзян Латвіі (5.232), 907 грамадзян Польшчы (1.847), 1.368 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спісу пашыранага бязвізу (3.732).

З сярэдзіны вясны 2022 года Беларусь наведаў 1.397.251 жыхар Еўропы. З Латвіі прыбылі 446.234 іншаземцы, Літвы — 712.115, Польшчы — 155.714. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з сярэдзіны лета 2024 года ў Беларусь уехала 83.188 чалавек.

Для жыхароў Літвы і Латвіі бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года, Польшчы – з 1 ліпеня таго ж года, яшчэ 35 краін Еўропы — з 19 ліпеня 2024-га.

9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка працягнуў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.

Пашыраны бязвіз тычыцца жыхароў Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нідэрландаў, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.

Большасць гэтых краін улады лічаць “недружалюбнымі” за тое, што яны ўвялі санкцыі або далучыліся да іх.

Увечары 31 ліпеня міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Дамбрава заявіў аб закрыцці мяжы з Беларуссю “па тэхнічных прычынах”. З таго часу не было інфармацыі аб аднаўленні працы пунктаў пропуску з латвійскага боку.

Падзяліцца: