У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед — загінулі тры чалавекі

Фота: МУС
1 жніўня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Брэсце паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Аварыя адбылася напярэдадні вечарам. Каля 22:30, адзначае ведамства, 40-гадовы мясцовы жыхар за рулём матацыкла “Хонда” рухаўся па вуліцы Маскоўскай у напрамку выезду з Брэста. Ён здзейсніў сутыкненне з мапедам “Вайпер”, які рухаўся ў спадарожным кірунку, пад кіраваннем 45-гадовага жыхара Брэсцкага раёна.
Абодва кіроўцы і 32-гадовая жанчына — пасажыр матацыкла загінулі.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца прычыны і абставіны ДТЗ.
Адзначаецца, што па ўказанні міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова на месца здарэння адправіўся часова выконваючы абавязкі начальніка ДАІ Андрэй Гаркуша.
Стужка навін
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаУ 5 разоў зменшылася з лютага колькасць вакансій для замежнікаў — звесткі дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД амаль дасягнула 4,3 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



