Лукашэнка незадаволены працай холдынгу “Гарызонт”, які трапіў пад санкцыі ЕС

30 ліпеня, Позірк. Сітуацыя на “Гарызонце” — “у хвалёным холдынгу” — “не аптымальная”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 30 ліпеня ў Брэсце на нарадзе пра перспектывы развіцця гэтай структуры.
Паводле слоў палітыка, якія прыводзіць яго прэс-служба, паказчыкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў 2026 годзе знізіліся: аб’ём вытворчасці па выніках першага паўгоддзя — на 5,6%, прыбытак ад рэалізацыі — на 32%, рэнтабельнасць продажаў — з 4,6 да 3%. Акрамя таго, “захоўваецца нізкі ўзровень лакалізацыі”.
“Да канца года патрабуецца абноўленая стратэгія развіцця ўсіх прадпрыемстваў холдынгу з канкрэтнымі задачамі па экспарце і лакалізацыі. <…> Калі трэба, падцягвайце айчынных сумежнікаў з прамысловай галіны. Нельга загубіць гэты працэс сваёй непаваротлівасцю”, — заявіў ён.
Лукашэнка наведаў Брэсцкі электралямпавы завод (уваходзіць у холдынг “Гарызонт”), які займаецца вытворчасцю лямпаў напальвання агульнага і спецыяльнага прызначэння. Падчас візіту было заяўлена, што “становішча на прадпрыемстве складанае” — мадэрнізацыю “распачалі толькі цяпер”.
Палітык выказаў меркаванне, што “акно магчымасцяў і перспектывы яшчэ маюцца, і гэтым трэба скарыстацца”. Ён звярнуў увагу на тое, што “ўсе краіны паступова адмаўляюцца ад лямпаў напальвання”, асноўным попытам “карыстаюцца святлодыёдныя лямпы”.
“Лямпачка нам патрэбная святлодыёдная. Чаму не ўкладвацца сюды, дзе маецца школа і кампетэнцыі? Трэба ва ўрадзе ўзяць ухіл на развіццё таго, што мы ўмеем, — заявіў ён. — Без асвятлення, без лямпачкі — нікуды. Таму гэтае прадпрыемства павінна развівацца. Бо гэты прадукт, як хлеб, ён неабходны”.
Лукашэнка даручыў вырабляць “менавіта такую сучасную прадукцыю”, адзначыўшы, што “толькі на прасторы Саюзнай дзяржавы штогод патрабуецца прыкладна 350 мільёнаў святлодыёдных лямпаў розных мадэляў і прызначэння”. “Ці можам мы канкураваць? Можам. Кадры і кампетэнцыі маюцца”, — заявіў ён.
Холдынг “Гарызонт” фігуруе ў прынятым у кастрычніку 2025 года 19-м пакеце санкцый Еўрасаюза супраць Расіі як арганізацыя, якая “падтрымлівае рэжым Лукашэнкі”. Прадпрыемства, як было адзначана, звязанае з Інстытутам лічбавага тэлебачання “Гарызонт”, які ўваходзіць у беларускі абаронна-прамысловы комплекс і ўдзельнічае ў распрацоўцы ваеннай тэхнікі і ўзбраення. Пад абмежавальныя меры таксама трапіў генеральны дырэктар холдынгу Юрый Прадко.

- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаДа канца 2030 года ў Беларусі плануецца ўзвесці каля 30 аб'ектаў па перапрацоўцы адходаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСутачная колькасць спробаў незаконна пранікнуць з Беларусі ў ЕС зноў перавысіла 100Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
