Вайскоўцы Беларусі і Кітая абмеркавалі захады па супрацьдзеянні кібератакам

23 ліпеня, Позірк. Вайсковая дэлегацыя Сіл інфармацыйнай падтрымкі Народна-вызваленчай арміі Кітая наведвае Беларусь 22–25 ліпеня, паведамляе прэс-служба беларускага Міністэрства абароны.
Паводле інфармацыі ведамства, кітайскія вайскоўцы сустрэліся з прадстаўнікамі ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных сіл і галоўнага інфармацыйна-вылічальнага цэнтра УС Беларусі.
“Бакі абмеркавалі пабудову сістэм сувязі і кібербяспекі, мадэлі іх выкарыстання і захады па супрацьдзеянні кібератакам на інфармацыйныя сістэмы кіравання”, — гаворыцца ў паведамленні.
Аляксандр Лукашэнка апошні раз наведваў Кітай напрыканцы мінулага месяца. На сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам 29 чэрвеня ён выступіў за ўмацаванне двухбаковых сувязей, а таксама адзначыў, што Беларусь паўсюдна ў эканоміцы выкарыстоўвае кітайскія тэхналогіі, задаволеная іх узроўнем і якасцю прадукцыі, якую атрымлівае.
У сваю чаргу кіраўнік КНР заклікаў “захоўваць стратэгічную камунікацыю і працягваць папулярызаваць двухбаковыя стасунки на высокім узроўні дзеля большага дабрабыту народаў дзвюх краін”.
Паводле яго слоў, Кітай падтрымлівае Беларусь “у абароне дзяржаўнага суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама ў выбары шляху развіцця, які адпавядае яе ўласным нацыянальным умовам”, гатовы “і надалей па меры магчымасцяў садзейнічаць развіццю і будаўніцтву Беларусі”. Пры гэтым ён не ўдакладніў, што пагражае тэрытарыяльнай цэласнасці беларускай дзяржавы.
Беларусь увайшла ў лік 29 сузаснавальнікаў Сусветнай арганізацыі супрацы ў сферы штучнага інтэлекту

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў плошча жылля, пабудаванага з дзяржаўнай падтрымкай, зменшылася ў 2,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваСябры памерлага археолага Эдварда Зайкоўскага плануюць выдаць яго манаграфію пра святыні БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ліпені актыўнасць мігрантаў на польскай мяжы вырасла ў 3,6 раза, на літоўскай — у 2,4 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


