Лукашэнка ў чарговы раз запрасіў у Беларусь “дарагога сябра” — прэзідэнта Манголіі

11 ліпеня, Позірк. Успамінамі пра “незгладжальнае уражанне”, якое два гады таму зрабіла на яго Манголія, падзяліўся Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 11 ліпеня прэзідэнта гэтай краіны Ухнаагійна Хурэлсуха з нацыянальным святам Наадамам.
Наадам — традыцыйныя спаборніцтвы ў мангольскай барацьбе, скачках і стральбе з лука, якімі ў краіне адзначаюць сярэдзіну лета.
“Фестываль, які заглыбляецца каранямі ў гісторыю вашай краіны, яскрава дэманструе унікальнасць Манголіі, самабытнасць яе культуры і невычэрпную энергію народа, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка. — Гэтыя спаборніцтвы паказваюць, што сіла нацыянальнага духу жыве не на старонках падручнікаў гісторыі, а ў кожным мангольскім барцы, стралку з лука і юным вершніку, які імчыць па стэпе”.
“У сваю чаргу з нецярпеннем чакаю вас, дарагі сябар, з візітам у адказ на гасціннай беларускай зямлі”, — адзначыў Лукашэнка.
Варта адзначыць, што ў віншаванні гадовай даўніны палітык ужо прапаноўваў мангольскаму прэзіденту наведаць Беларусь. Тады ён заявіў, што Мінск мае на мэце “далейшае развіццё ўзаемавыгаднай супрацы з Манголіяй па шырокім спектры кірункаў, а таксама на ўмацаванне сяброўскіх сувязей паміж народамі дзвюх краін”. Лукашэнка прызнаўся, што з “цеплынёй згадвае” свой візіт у гэтую “краіну вечна блакітнага неба”.
Віншуючы кіраўніка Манголіі з Наадамам у 2024 годзе, ён заяўляў пра гатоўнасць Мінска супрацоўнічаць з Улан-Батарам “ва ўсіх сферах, дзе маецца ўзаемны інтарэс”, а таксама пра сваю перакананасць у тым, што “ў найбліжэйшы час” краіны рэалізуюць “шэраг важных двухбаковых праектаў” у галіне “сельскай гаспадаркі”.
Лукашэнка наведваў Манголію з дзяржаўным візітам 1–4 чэрвеня 2024 года. У перадапошні дзень паездкі ён падпісаў з прэзідэнтам гэтай краіны дагавор аб сяброўскіх стасунках і супрацы.
Акрамя таго, былі падпісаныя міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі і дарожная карта супрацы профільных міністэрстваў абедзвюх краін на 2024-2026 гады; мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам юстыцыі і ўнутраных спраў Манголіі і Міністэрствам транспарту і камунікацый Беларусі аб узаемным прызнанні і абмене пасведчанняў кіроўцы; дарожная карта супрацы ў галіне сельскай гаспадаркі ды інш.
Напярэдадні прыбыцця Лукашэнкі экс-прэзідэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж (2009–2017) заклікаў цяперашнія ўлады дзяржавы арыштаваць візіцёра, які “здзейсніў злачынствы супраць чалавечнасці”. Гэта, на яго думку, палепшыла б імідж краіны.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падзякавала мангольскаму палітыку за “рашучы заклік прыцягнуць беларускага дыктатара да адказнасці” і заявіла, што Лукашэнка “павінен паўстаць перад міжнародным трыбуналам”.

- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка

