Мінск 18:36

Па ўсёй Беларусі дазволена свабодна наведваць лясы

10 ліпеня, Позірк. Ва ўсіх 118 раёнах Беларусі дазволена свабодна наведваць лясы, вынікае з актуальных даных інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі.

Нідзе не ўведзеныя як забароны, так і абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі і збор ягад і грыбоў.

10 ліпеня ў Беларусі фіксуецца тэмпература ад 16 градусаў на захадзе да 24 на паўднёвым усходзе. Воблачна з праясненнямі. Месцамі дажджы і навальніцы.

Паводле звестак Белгідрамета, 11 ліпеня ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Максімальная тэмпература складзе ад 20 градусаў на захадзе, да 23 на ўсходзе і паўночным усходзе.

Падзяліцца: