Ваенныя вадалазы адпрацоўваюць на Дняпры “навыкі па размініраванні акваторый” — Мінабароны

10 ліпеня, Позірк. Аб зборы вадалазных падраздзяленняў Узброеных сіл, які праходзіць на ўчастку ракі Днепр пад Магілёвам, паведамляе Міністэрства абароны.
У зборы ўдзельнічае каля 50 вадалазаў з усіх рэгіёнаў.
“Вайскоўцы днём і ноччу выконваюць апусканні ў адкрытых і закрытых камплектах вадалазнага рыштунку. На глыбіні яны праводзяць разведку дна, распілоўку драўляных паль і металічных прутоў, а таксама пошук, астропку (працэс абхопу, мацавання або абвязкі грузу з дапамогай стропаў, трасоў, ланцугоў або канатаў (астропаў) для іх наступнага ўздыму, перамяшчэння або буксіроўкі. — “Позірк”.) і ўзняцце розных прадметаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паведамляецца, што асаблівая ўвага надаецца “дзеянням у экстрэмальных умовах, уключаючы працу пры абмежаванай бачнасці, моцнай падводнай плыні і з буйнагабарытнымі аб’ектамі”.
У Мінабароны адзначылі, што “гэтыя навыкі неабходныя для размініравання акваторый і правядзення пошукава-выратавальных работ”.
Па выніках збору кожны вайсковец пройдзе “выпрабаванні на прысваенне або пацверджанне класнай кваліфікацыі”.
У красавіку 2024 года ваенныя вадалазы праводзілі трэніроўкі па ўваходу ў патанулую тэхніку і эвакуацыі экіпажа, у тым жа месяцы і ў ліпені 2025-га — удзельнічалі ў вучэннях па навядзенні пантонных перапраў.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі безупынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння адносін з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой Мінск падтрымлівае Крэмль.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



