Імгненна вайна з тэрыторыі Беларусі пачацца не можа — намеснік начальніка ГУР МО Украіны

10 ліпеня, Позірк. Аб немагчымасці імгненнага пачатку “вайны з тэрыторыі Беларусі” заявіў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі ў інтэрв’ю сайту “Апостраф”.
Паводле яго, расіяне могуць перакінуць свае войскі ў Беларусь “за адзін тыдзень, 10 дзён”: “І там будзе групоўка, але зараз такой групоўкі няма”.
Аляксандр Лукашэнка “не хоча быць непасрэдна ўцягнуты ў вайну”, армія Беларусі не гатова да такога, лічыць Скібіцкі.
“Лукашэнка разумее, што ўцягванне яго, а тым больш непасрэдны ўдзел у Беларусі ў вайне можа быць катастрофай для дзяржавы, — дадаў ён. — Атрыманыя дакументы сведчаць, што <…> праверкі, якія праводзяцца Міністэрствам абароны Беларусі, Генеральным штабам, выразна паказваюць на <…> недахопы і кажуць, што яны вельмі далёкія ад таго стандарту, які дазволіць”.
Аднак, лічыць прадстаўнік ГУР, РФ можа выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі без дазволу яе кіраўніцтва. У гэтым кантэксце ён згадаў інфраструктуру для размяшчэння расійскай апаратуры, сістэм кіравання і кантролю, “каб наносіць больш эфектыўныя ўдары” тэрыторыі Украіны.
Паводле яго, ідзе “аператыўнае ўдасканаленне” аб’ектаў на беларускай тэрыторыі.
Паводле сцвярджэння Скібіцкага, беларускія ўлады не былі дасведчаныя аб намеры Крамля пачаць вайну з тэрыторыі суседа: “Галоўнае, што ў тыя раёны, дзе былі размешчаны злучэнні частак РФ, не дапускаўся ніхто. Нават кіраўніцтва або сілавыя структуры Беларусі. Яны зусім не ведалі, што адбываецца насамрэч”.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што зараз Мінск у значнай ступені залежыць ад Масквы, больш за 20 кампаній абаронна-прамысловага комплексу Беларусі працуюць у кааперацыі з РФ.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
Нягледзячы на ціск РФ, Беларусь разумее рызыкі баявых дзеянняў на яе мяжы — Дземчанка
Амбасадар Чарнагор: У выпадку эскалацыі небяспека на тэрыторыі Беларусі будзе знішчаная дыстанцыйным шляхам
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваБелгідрамет: Тэмпература ў першым паўгоддзі здзіўляла кантрастамі, змяняючы ўяўленне пра мяккі беларускі кліматМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ чэрвені Літва надала статус уцекача 23 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


