Падраздзяленні МНС ліквідавалі наступствы непагадзі ў Гродзенскай і Мінскай абласцях
9 ліпеня, Позірк. Рэгіянальныя падраздзяленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ліквідавалі наступствы непагадзі ў Гродзенскай і Мінскай абласцях.
Паводле звестак прэс-службы МНС, “з прычыны праходжання навальнічнага фронту і ўзмацнення ветру, парывы якога дасягалі 18 м/с, у Гродзенскай вобласці ратавальнікі 12 разоў аказвалі дапамогу ў распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў з праезных частак аўтамабільных дарог”.
Адзначаецца, што дапамога МНС спатрэбілася ў васьмі раёнах рэгіёна і абласным цэнтры.
З-за непагадзі ў Мінскім і Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці было “зафіксавана два выпадкі падзення дрэў”.
Ніхто не пацярпеў.
Паводле звестак Белгідрамета, на тэрыторыі краіны з-за чаканых навальніц на 9 і 10 ліпеня аб’яўлены жоўты ўзровень небяспекі.
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваБелгідрамет: Тэмпература ў першым паўгоддзі здзіўляла кантрастамі, змяняючы ўяўленне пра мяккі беларускі кліматМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ чэрвені Літва надала статус уцекача 23 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

