У чэрвені 2026-га тэхагляд прайшло на 7,7% больш транспартных сродкаў, чым годам раней — “Белтэхагляд”
9 ліпеня, Позірк. У чэрвені 2026 года прадпрыемства “Белтэхагляд” выдала 160.989 дазволаў на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху — на 7,7% больш, чым за аналагічны месяц 2025-га, вынікае з яго даных.
Як зазначаецца ў прэс-рэлізе арганізацыі, фізічным асобам за мінулы месяц выдадзена 138.466 дазволаў (126.295; +9,6%).
На электрамабілі ў чэрвені гэтага года аформлена 2.696 дазволаў (1.635; рост у 1,6 раза).
Паводле даных “Белтэхагляду”, па выніках праведзеных кантрольна-дыягнастычных работ 414 электрамабіляў выяўлена 35 няспраўнасцяў, у тым ліку па колах і шынах — восем, тармазных сістэмах — сем, знешніх светлавых прыборах, шкле, шкле абцякальнікаў, прыладам абагравання і абдзімання шкла, сонцаахоўным брылям (шторы) — па пяць, рулявому кіраванню — чатыры, элементам камплектацыі транспартных сродкаў, элементам хадавой часткі і іншым праверкам — па два.
Раней “Позірк” паведамляў, што за 2025 год было выдадзена 1.761.808 дазволаў (1.510.315; +16,7% да 2024-га).
Кантроль наяўнасці дазволу на допуск ажыццяўляецца ў тым ліку ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу.
Згодна з ч. 4 арт. 18.11 КоАП, для ўласнікаў — фізічных асоб штраф за кіраванне транспартам без тэхагляду можа дасягаць трох базавых велічынь (135 рублёў), юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў — 10 БВ (450 рублёў).
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваБелгідрамет: Тэмпература ў першым паўгоддзі здзіўляла кантрастамі, змяняючы ўяўленне пра мяккі беларускі кліматМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ чэрвені Літва надала статус уцекача 23 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства

