Мінск 09:48

Ад выбуху газу на вуліцы Алтайскай у Мінску пацярпелі два чалавекі і два аўтамабілі

Відэазапіс: МНС / стоп-кадр: "Позірк"

27 кастрычніка, Позірк. Два чалавекі і два аўтамабілі пацярпелі праз выбух (у афіцыйнай зводцы традыцыйна гэтае слова замененае на “ўспышку“, якпамяншальную маштаб надзвычайнага здарэння выбліск“) газу на вуліцы Алтайскай у Мінску ўвечары 26 кастрычніка.

Інцыдэнт здарыўся на першым паверсе 9-павярховага дома.

Паводле папярэдняй інфармацыі, атрымаў апёкі гаспадар кватэры. Выбітай аконнай рамай траўмаваны мужчына, які праходзіў міма, і пашкоджана два прыпаркаваныя аўтамабілі. Пацярпелыя грамадзяне шпіталізаваныя.

Апорныя канструкцыі дома і сумежныя кватэры не пашкоджаныя, адзначаецца ў паведамленні.

Відэазапіс: МНС / стоп-кадр: "Позірк"
Падзяліцца: