Мінск 12:41

На патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 32 грамадзяніны Беларусі

Архіўнае фота: strazgraniczna.pl

27 кастрычніка, Позірк. Больш за 210 замежнікаў, сярод якіх беларусы, выехалі з Польшчы на патрабаванне ўладаў з 19 да 25 кастрычніка, сведчыць інфармацыя Памежнай аховы гэтай краіны.

Польскую тэрыторыю добраахвотна пакінула 32 грамадзяніны Беларусі (Украіны — 51 добраахвотна і 40 прымусова, Малдовы — 12 добраахвотна, Грузіі — 10 прымусова, Калумбіі — 6 прымусова).

Праведзены “Позіркам” аналіз паведамленняў памежнага ведамства паказаў, што за апошнія 43 тыдні на патрабаванне ўладаў Польшчу пакінула 8,13 тыс. чалавек, з якіх сама меней 905 грамадзян Беларусі (добраахвотна — не менш за 841, прымусова — мінімум 64).

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: