Мінск 20:08

У вадасховішчы пад Віцебскам патануў мужчына — яго цела вывудзіў рыбак

Фота: ТРВОД

10 ліпеня, Позірк. Пра ўтапленне ў штучным вадасховішчы ў вёсцы Сакольнікі (Віцебскі раён) мужчыны 1957 года нараджэння паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

Цела загінулага вынята з вады 10 ліпеня. Адзначаецца, што яно было выяўлена рыбаком за 25 метраў ад берага.

“Мужчына зачапіў цела вудай і падцягнуў бліжэй да берага”, — адзначае ТРВОД.

Са спасылкай на сваякоў нябожчыка паведамляецца, што ён “учора сышоў з дому ў невядомым кірунку”.

8 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення па наглядзе ў сацыяльнай сферы Генеральнай пракуратуры Павел Зайцаў паведаміў, што з пачатку 2026 года ў вадаёмах патанула 7 непаўналетніх (8 у 2025 годзе за той жа перыяд) і 103 дарослых (130).

Згодна з інфармацыяй ТРВОД, у 2025 годзе зарэгістраваныя 492 здарэнні на вадаёмах, у тым ліку 54 — з непаўналетнімі (у 2024-м — 586 і 75 адпаведна; -16% і -28%). Ад утапленнязагінулі 278 чалавек (368; -24,5%), у тым ліку 12 непаўналетніх (22; -45,5%).

Падзяліцца: