Ціханоўская і амбасадар Ірландыі ў Польшчы абмеркавалі правядзенне ўвосень двубаковай канферэнцыі

11 ліпеня, Позірк. Супольныя мерапрыемствы ў перыяд ірландскага старшынства ў Савеце Еўрапейскага саюза (1 ліпеня — 31 снежня 2026 года), а таксама правядзенне ўвосень ірландска-беларускай канферэнцыі сумесна з Міністэрствам замежных спраў Ірландыі абмеркавалі ў Варшаве Святлана Ціханоўская і амбасадар Ірландыі ў Польшчы Патрык Хогі.
Сустрэча адбылася падчас дыпламатычнага прыёму, які арганізавала амбасада з нагоды старшынства Ірландыі ў ЕС і завяршэння місіі Хогі ў Польшчы.
Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, бакі абмеркавалі ваенна-палітычную сітуацыю ў рэгіёне, вызваленне палітвязняў, падтрымку беларускай культуры і незалежных СМІ, інструменты прыцягнення рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці.
Дэмлідар «падзякавала Ірландыі за падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў, а таксама за дапамогу незалежным медыя і праваабарончым ініцыятывам”, асобна адзначыла падтрымку ахвяр рэпрэсій у Беларусі праз Міжнародны гуманітарны фонд.
Як адзначаецца ў праграме старшынства Ірландыі ў Савеце ЕС, яна мае намер “падтрымліваць далейшае ўзаемадзеянне ЕС з іншымі краінамі і ў іншых кірунках у рэгіёне Усходняга суседства і за яго межамі, уключаючы Малдову, якая мае статус краіны — кандыдата на ўступленне ў ЕС, а таксама Беларусь і Паўднёвы Каўказ“.
Гл. таксама:
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



