Мінск 15:18

Францыя і Германія заявілі пра прыхільнасць да незалежнасці і суверэнітэту Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: pxhere.com

3 ліпеня, Позірк. З Днём незалежнасці павіншавалі Беларусь і яе народ амбасады Францыі і Германіі.

Сумесную заяву апублікавала на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” прадстаўніцтва ФРГ. У ёй адзначана, што “ў гэты дзень, 3 ліпеня 1944 года, Мінск быў вызвалены ад нацысцкіх захопнікаў пасля 1.100 дзён акупацыі”.

“Францыя і Германія зноў пацвярджаюць сваю прыхільнасць да незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь і зычаць беларускаму народу міру, дабрабыту і працвітання”, — гаворыцца ў заяве.

З 1991 па 1996 год Дзень незалежнасці ў Беларусі адзначаўся 27 ліпеня — ён быў прымеркаваны да прыняцця Вярхоўным Саветам БССР у той дзень у 1990-м годзе Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.

24 лістапада 1996 года з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі на рэферэндум было вынесенае пытанне пра перанос свята на 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944-м (у падтрымку гэтай прапановы, як было заяўлена, выказалася 88,18% удзельнікаў рэферэндуму). З 1997 года Дзень незалежнасці адзначаецца менавіта ў гэтую дату.

Ціханоўская: Незалежнасць пачынаецца з простых рэчаў — магчымасці быць дома, размаўляць на сваёй мове, выбіраць уладу

3 ліпеня, Позірк. Дзень вызвалення Мінска ад нацысцкай акупацыі 3 ліпеня 1944 года, які ў сённяшняй Беларусі адзначаецца як Дзень незалежнасці, мае заставацца ў памяці беларусаў, бо нагадвае "страшную цану" міра, бяспекі і права народа жыць на сваёй зямлі, заявіла …
Падзяліцца: