За мінулы тыдзень Беларусь у бязвізавым парадку наведала больш за 5,5 тыс. еўрапейцаў

29 чэрвеня, Позірк. З 22 па 29 чэрвеня ў бязвізавым парадку ў Беларусь уехала 5.575 жыхароў еўрапейскіх краін, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
За мінулы тыдзень у Беларусь прыбыла 2.089 грамадзян Літвы (тыднем раней — 2.175), 1.850 грамадзян і неграмадзян Латвіі (2.526), 821 грамадзянін Польшчы (782), 1.015 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спісу пашыранага бязвізу (1.046).
З сярэдзіны вясны 2022 года Беларусь наведала 1.362.250 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбыла 435.323 замежнікі, з Літвы — 700.533, з Польшчы — 151.251. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з сярэдзіны лета 2024 года ў Беларусь уехала 75.143 чалавекі.
Для жыхароў Літвы і Латвіі бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года, Польшчы — з 1 ліпеня таго ж года, яшчэ 35 краін Еўропы — з 19 ліпеня 2024-га.
9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.
Пашыраны бязвіз тычыцца жыхароў Андоры, Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Люксембурга, Ліхтэнштэйна, Мальты, Манака, Нарвегіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Паўночнай Македоніі, Румыніі, Сан-Марына, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.
Большасць гэтых краін рэжым Лукашэнкі лічыць “недружалюбнымі” за тое, што ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 29 чэрвеня — 9 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства37,6 градуса — новы абсалютны тэмпературны рэкорд чэрвеня ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



