У Пекіне праходзіць сустрэча Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна

29 чэрвеня, Позірк. Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КНР Сі Цзіньпіна праходзіць 29 чэрвеня ў Пекіне, паведамляюць заходнія і ўсходнія СМІ са спасылкай на кітайскі дзяржаўны тэлеканал CCTV.
Адзначаецца, што вяшчальнік не прывёў падрабязнасцей сустрэчы, паведаміўшы толькі, што кіраўнік Кітая прымае беларускага госця ў дзяржрэзідэнцыі Дзяаюйтай.
Неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі ў 6:47 заявіў, што сустрэча “пачалася толькі што”. Заяўлена, што пасля “працоўнай сустрэчы” працягнецца размова “за традыцыйным сямейным абедам — фармат, які выходзіць далёка за межы дыпламатычнага пратакола і з’яўляецца знакам асаблівага асабістага даверу паміж прэзідэнтам Беларусі і старшынёй КНР”.
Сі Цзіньпін, калі верыць згаданаму рэсурсу, сказаў, што “цяперашнія кітайска-беларускія стасункі перажываюць гістарычны пік”. У сваю чаргу Лукашэнка сказаў, што шануе станоўчую ацэнку ўзаемаадносін дзвюх дзяржаў з боку кітайскага кіраўніка.
“Гэта тое, пра што мы з вамі казалі. І, магчыма, у нейкай ступені марылі напярэдадні гэтай глабальнай супрацы паміж Беларуссю і Кітайскай Народнай Рэспублікай”, — прыводзіць рэсурс словы беларускага госця.
Адзначаецца, што Лукашэнка прыбыў у Кітай 28 чэрвеня. У пекінскім аэрапорце Шаўду яго сустрэў міністр адукацыі КНР Хуай Цзіньпэн.
Кітай стаў першым пунктам прызначэння “працяглай камандзіроўкі” Лукашэнкі ў краіны “Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі”, якая распачалася пасля візіту ў Расію 26 чэрвеня і некалькіх дзён непублічных перагавораў з Уладзімірам Пуціным у рэзідэнцыі расійскага прэзідэнта на Валдаі (Наўгародская вобласць РФ).
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства37,6 градуса — новы абсалютны тэмпературны рэкорд чэрвеня ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



