37,6 градуса — новы абсалютны тэмпературны рэкорд чэрвеня ў Беларусі

29 чэрвеня, Позірк. 37,6 градуса складае новы абсалютны тэмпературны рэкорд чэрвеня ў Беларусі. Такі паказчык быў зафіксаваны ў Брэсце 28 чэрвеня.
Ранейшы максімум месяца, які пратрымаўся пяць гадоў і пяць дзён, перавышаны на 0,5 градуса (37,1 градуса ў Акцябрскім 23 чэрвеня 2021 года).
Рэкорд дня перавышаны на 3,3 градуса (было 34,3 у Лельчыцах 28 чэрвеня 2022 года).
Як сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і даступных архіўных даных Белгідрамета, Брэст стаў адным з чатырох населеных пунктаў (таксама Высокае, Пружаны і Івацэвічы), дзе 28 чэрвеня абнавіліся рэкорды дня, месяца і за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў. Гістарычны рэкорд у абласным цэнтры складаў 36,7 градуса (быў зафіксаваны 9 жніўня 2015 года), чэрвеньскі — 34,3 (23 чэрвеня 2021-га), рэкорд дня — 33,3 (28 чэрвеня 2022-га).
У цэнтральных раёнах мінулым днём было каля 30 градусаў (у Мінску — 29,9), ва ўсходніх — ад 24 да 27 (найменшая тэмпература — 23,5 градуса ў Горках, Магілёўская вобласць).
Напярэдадні, 27 чэрвеня, на метэастанцыях краіны было зафіксавана 10 лакальных рэкордаў.
29 чэрвеня Белгідрамет прагназуе да 39 градусаў. Такім чынам, можа абнавіцца не толькі свежезафиксированный рэкорд чэрвеня, але і гістарычны максімум за ўвесь 145-гадовы перыяд інструментальных метэаназіранняў на тэрыторыі краіны (38,9 градуса 8 жніўня 2010 года ў Гомелі).

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства37,6 градуса — новы абсалютны тэмпературны рэкорд чэрвеня ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія другі месяц запар фіксуе больш за 2 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ першы дзень анамальнай спякоты на метэастанцыях Беларусі абнавілася 10 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


