Жыхары дома ў цэнтры Мінска, які пацярпеў ад пажару, расселеныя — кіраўнік Ленінскага раёна

29 чэрвеня, Позірк. Жыхары дома на вул. Леніна ў Мінску, які пацярпеў ад буйнога пажару, расселеныя, вынікае з заявы кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы Рамана Мельніка.
“Цяпер прапрацоўваюцца ўсе пытанні, што звязаныя з забеспячэннем жыхароў гэтага дома часовымі месцамі знаходжання, — сказаў ён (на падставе відэазапісу, апублікаванага прэс-службай Мінгарвыканкама). — Гэта задача вырашаная — тыя, хто меў патрэбу ў дапамозе, яны размешчаныя, забяспечаныя санітарна-гігіенічнымі сродкамі, суправаджэннем урачэбным. Ну, асабліва працуюць псіхолагі, не без гэтага”.
“Працу мы працягваем, і зразумела, што цяпер стаіць задача (і яна вельмі складаная) — хуткае, правільнае аднаўленне ўсяго таго, што было разбурана пры пажары. Сёння будзе пасяджэнне КНС (камітэта па надзвычайных сітуацыях. — “Позірк”.)”, — дадаў чыноўнік.
Паводле слоў Мельніка, працуюць “ўсе задзейнічаныя органы”: міліцыя — па ахове дамоў (“бо камунікацыі адключаныя”); службы адміністрацыі, у тым ліку ЖКГ, “якія адсочваюць усю сітуацыю са станам гэтага дома сумесна з супрацоўнікамі МНС”.
“Ну і далей вызначаным парадкам будзем аднаўляць і вырашаць усе задачы. Ад людзей скаргаў не паступала, але, вядома, яшчэ трэба будзе праца па кватэрах паасобку, бо вялікая колькасць [сродкаў тушэння] пры пажаратушэнні трапіла ў тым ліку і ў кватэры, нягледзячы на тое, што перакрыцці выстаялі, вытрымалі. Таму працы яшчэ наперадзе шмат”, — падкрэсліў ён.
Як паведамляў “Позірк”, тушэнне буйнога пажару, які ўзнік увечары 28 чэрвеня на гарышчы шасціпавярховага жылога дома па вуліцы Леніна, 9 у цэнтры Мінска, працягвалася каля васьмі гадзін.
Згодна з паведамленнямі МНС і Мінгарвыканкама, плошча пажару спачатку ацэньвалася ў 400, пасля больш як у 1.000 кв. метраў. Было задзейнічана 13 адзінак тэхнікі і 53 работнікі МНС, пазней прыбылі яшчэ 14 адзінак тэхнікі і каля 70 работнікаў ведамства, прыцягваўся Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння “Зубр” МНС. Быў задзейнічаны дрон з цеплавізарам.
Выратавана 3 чалавекі, эвакуявана 5, загінулых няма.
Тушэнне агню ўскладнялася спякотным надвор’ем (каля 30 градусаў вышэй за нуль на момант узгарання).
Пацярпелы дом — помнік сталінскай архітэктуры 1950-х гадоў.
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 29 чэрвеня — 9 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства37,6 градуса — новы абсалютны тэмпературны рэкорд чэрвеня ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



