На вуліцы Леніна ў цэнтры Мінска каля васьмі гадзін працягвалася тушэнне буйнога пажару

29 чэрвеня, Позірк. Каля васьмі гадзін працягвалася тушэнне буйнога пажару, які ўзнік увечары 28 чэрвеня на гарышчы шасціпавярховага жылога дома па вуліцы Леніна, 9 у цэнтры Мінска.
Паводле паведамленняў МНС і Мінгарвыканкама, плошча пажару спачатку ацэньвалася ў 400, затым больш чым у 1.000 кв. метраў. Было задзейнічана 13 адзінак тэхнікі і 53 работнікі МНС, пазней прыбыло яшчэ 14 адзінак тэхнікі і каля 70 работнікаў ведамства, прыцягваўся Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння “Зубр” МНС. Быў задзейнічаны дрон з цеплавізарам.
Выратавана 3 чалавекі, эвакуявана 5, загінулых няма.
Тушэнне агню ўскладнялася гарачым надвор’ем (каля 30 градусаў вышэй за нуль на момант загарання.
Паводле слоў кіраўніка тушэння пажару Сяргея Новіка, праблемай была высокая гаручая (пажарная) нагрузка (сумарная колькасць цеплыні, якая можа вылучыцца ў памяшканне або будынак пры пажары, аднесеная да плошчы размяшчэння гэтых матэрыялаў). Каб патрапіць унутр, неабходна было адчыніць дах бензарэзамі, аднак праца ўскладнялася высокай тэмпературай.
На месца пажару прыязджалі міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў як кіраўнік гарадскога штаба па ліквідацыі НС, працавала палатка Беларускага Чырвонага крыжа.
Паведамлялася таксама, што жыхарам дома, якія мелі патрэбу, прадастаўлены інтэрнат.
Пасля ліквідацыі пажару працягнулася праліўка і разборка канструкцый. Прычына загарання высвятляецца.
Пацярпелы дом — помнік сталінскай архітэктуры 1950-х гадоў.


- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗ пачатку 2026 года з-за крытычных дэфектаў Дзяржбуднагляд прыпыняў працу на 73 аб'ектах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
