Мінск 23:42

У Чыжоўскім вадасховішчы патануў мужчына — гэта трэцяя гібель на вадзе ў Мінску за выходныя

Фота: ТРВОД

28 чэрвеня, Позірк. Аб чарговым выпадку ўтаплення чалавека ў Мінску паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

Адзначаецца, што 28 чэрвеня цела мужчыны 1977 года нараджэння вынята з акваторыі Чыжоўскага вадасховішча супрацоўнікамі МНС.

Цела знаходзілася ў сямі метрах ад берага “без адзення тварам уніз”.

“На беразе знаходзіліся асабістыя рэчы [загінулага] (адзенне, рыбалоўныя снасці)”, — гаворыцца ў паведамленні.

Гэта прынамсі трэцяя смерць чалавека на вадзе ў Мінску за гэтыя выходныя. 27 чэрвеня паведамлялася аб гібелі ў сталіцы двух чалавек — грамадзяніна Нігерыі 2001 г.н. (Цнянскае вадасховішча) і 56-гадовага мінчука (Сляпянская водная сістэма).

Падзяліцца: