Мытня спыніла незаконны ўвоз з Еўрасаюза звыш 72 тыс. долараў

28 чэрвеня, Позірк. Аб узбуджэнні крымінальнай справы “за спробу незаконнага перамяшчэння праз мытную мяжу больш за 72 тыс. долараў у эквіваленце” (ч. 2 арт. 228 КК) паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Грошы ўвозіла ў Беларусь праз пункт пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль) пасажыр легкавога аўтамабіля “Пежо”, якая рухалася з Францыі.
“Пры вусным апытанні жанчына паведаміла інспектару мытні, што пры ёй толькі асабістыя рэчы і парадку 1.500 долараў у эквіваленце”, — гаворыцца ў паведамленні.
Аднак, як заяўляецца, наяўная пры ёй сума аказалася “ў разы большай”, што паказаў “наступны агляд”.
Падкрэсліваецца, што фігурантцы справы пагражае адказнасць “аж да пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў”.
“Наяўныя грашовыя сродкі канфіскаваныя да рашэння суда”, — адзначае ДМК.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія другі месяц запар фіксуе больш за 2 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ першы дзень анамальнай спякоты на метэастанцыях Беларусі абнавілася 10 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



