Мінск 14:36

84-гадовая жанчына трапіла пад колы “Фальксвагена” ў Мінску — дастаўлена ў бальніцу

Відэа: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама / стоп-кадр “Позірк”

28 чэрвеня, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні ў сталіцы з удзелам 84-гадовай жанчыны паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінгарвыканкама.

ДТЗ здарылася напярэдадні ўвечары на скрыжаванні вуліц Матусевіча і Глебкі.

Адзначаецца, што 25-гадовы кіроўца аўтамабіля “Фальксваген” здзейсніў наезд на жанчыну, якая “перасякала праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на забараняльны чырвоны сігнал святлафора”.

Пенсіянерка дастаўленая ва ўстанову аховы здароўя для абследавання, паведамляе ДАІ.

Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

Падзяліцца: