Мінск 19:40

Падчас рэканструкцыі ў Дзятлаве знойдзена каля 3 кг ртуці, небяспечную знаходку забрала МНС

Відэа: прэс-служба МНС / стоп-кадр: "Позірк"

27 чэрвеня, Позірк. Шэсць герметычных ёмістасцяў з ртуццю знайшлі 27 чэрвеня ў Дзятлаве (Гродзенская вобласць) рабочыя, якія праводзілі рэканструкцыю ў будынку на вул. Перамогі, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Адзначаецца, што работнікі МНС вынялі ёмістасці, у якіх было агулам каля 3 кг ртуці.

“Разліву ртуці не здарылася. Пацярпелых няма, пагроза для людзей і навакольнага асяроддзя адсутнічае”, — заявіла ведамства.

Падзяліцца: