Мінск 10:59

Толькі ў сямі раёнах на поўначы Беларусі можна вольна наведваць лясы, у трох раёнах на паўднёвым захадзе ўведзеныя забароны

Иллюстративное фото: "Позірк"

27 чэрвеня, Позірк. Толькі ў сямі раёнах на поўначы Беларусі можна вольна наведваць лясы, сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Гаворка пра Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Мёрскі, Полацкі і Шаркаўшчынскі раёны Віцебскай вобласці.

На паўднёвым захадзе краіны — у Брэсцкім, Жабінкаўскім і Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці — уведзеныя забароны, якія цалкам выключаюць наведванне лясоў.

У астатніх 108 раёнах Беларусі дзейнічаюць абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры ды збор ягад і грыбоў.

Паводле інфармацыі Белгідрамета, 27 чэрвеня максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад 23 градусаў цяпла на паўночным усходзе краіны да 35 градусаў на паўднёвым захадзе. Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў (кароткачасовыя дажджы з навальніцамі — месцамі на паўночным усходзе).

Падзяліцца: