Мінск 23:14

63-гадовага жыхара Баранавіцкага раёна не могуць знайсці два тыдні, ён мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе

Ілюстрацыя: УУС Брэсцкага аблвыканкама

26 чэрвеня, Позірк. Аб вышуку жыхара вёскі Дзеткавічы Баранавіцкага раёна Сідарава Андрэя Аляксеевіча (нарадзіўся 18.05.1963) паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Адзначаецца, што 12 чэрвеня ён сышоў з дому па зав. Палявому вёскі Зорычы Баранавіцкага раёна (адлегласць паміж вёскамі складае каля 40 км. — “Позірк”.), яго месцазнаходжанне з тых часоў невядома.

Як мяркуецца, ён застаецца паблізу Зорычаў, можа перасоўвацца пешшу або грамадскім транспартам.

Паведамляецца, што зніклы мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе.

Прыкметы: на выгляд 60–65 гадоў, рост 170 см, шчыльнага целаскладу, волас цёмны з сівізной, сярэдняй даўжыні.

Быў апрануты: касцюм з капюшонам камуфляжнага колеру, майка светлага колеру з чорнымі вертыкальнымі палосамі і кішэняй на грудзях, сандалі светлага колеру на гумцы. Пры сабе меў пашпарт.

Грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй пра месцазнаходжанне мужчыны, просяць паведаміць па тэлефонах +375297206453, +375296878052, альбо па тэлефоне 102.

Падзяліцца: