Мінск 19:50

Латушка адзначае нескаардынаванасць пазіцый МЗС Беларусі і адміністрацыі Лукашэнкі па Украіне

26 чэрвеня, Позірк. Нескаардынаванасць пазіцый МЗС Беларусі і адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі па ўкраінскай тэматыцы адзначае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.

На ютуб-канале “Звычайная раніца” 26 чэрвеня палітык звярнуў увагу на апублікаваныя напярэдадні ў дзяржСМІ матэрыялы аб выступленні пастаяннага прадстаўніка Мінска пры АБСЕ Андрэя Дапкюнаса на пасяджэнні Пастаяннага савета Арганізацыі ў Вене.

Дыпламат дапусціў абразлівыя выказванні ў адрас уладаў Украіны. Публікацыі неўзабаве былі выдаленыя.

“[Агенцтва] БелТА выдаліла гэты матэрыял. Гэта азначае, што гэта была не скаардынаваная з Адміністрацыяй Лукашэнкі пазіцыя. Ужо Лукашэнка прыняў іншую пазіцыю: угаворваць рускіх спыніць вайну, упрошваць. А тут выходзіць з такой “ястрабінай” пазіцыяй МЗС”, — сказаў Латушка.

На яго думку, выступленне было падрыхтавана па ўказанні міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова.

25 чэрвеня ў 12:31 па мінскім часе дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА апублікавала навіну пад загалоўкам: “Дапкюнас: Непрыкрытыя пагрозы Кіева Беларусі — сведчанне крайняй ступені раскладання вярхушкі, якая кіруе ва Украіне”.

У ім цытавалася выступленне пастпрэда пры АБСЕ, які фактычна параўнаў кіраўніцтва Украіны з жывёламі.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў краін ЕС, Дапкюнас заявіў: “Калі сабака пакусаў чалавека, не сабака, а яго ўладальнік нясе грамадзянскую, адміністрацыйную ці нават крымінальную адказнасць. Пакаранне няўхільна. Вы выхавалі, песціце і ўсімі сіламі падтрымліваеце свайго гадаванца. Трымайце сваіх кіеўскіх”.

Таксама ён выкарыстаў выразы, у якіх абвінавачваў прэзідэнта Ўладзіміра Зяленскага ў наркаманіі (не называючы імя), а краінам Захаду намякаў на магчымасць ваенных дзеянняў у дачыненні да іх.

Пастаянны прадстаўнік Мінска пры АБСЕ раскрытыкаваў "фантазіі аб рэпарацыях і трыбуналах", палохае Захад ядзернай вайной

19 чэрвеня, Позірк. Прадстаўнікам Мінска "сумна чуць рэгулярныя <…> заклікі заходніх дэлегацый аб неабходнасці справядлівага міру ва Украіне", заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ Андрэй Дапкюнас на штогадовай канферэнцыі Арганізацыі па бяспецы 18 чэрвеня ў Вене. "Атрыбут "справядлівы" — гэта …
Падзяліцца: