Мінск 16:40

У Крупскім раёне патануў рыбак

Фота: ТРВОД

26 чэрвеня, Позірк. Пра ўтапленне ў возеры Худавец у Крупскім раёне (Мінская вобласць) мужчыны 1963 года нараджэння паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

“Двое мужчын рыбачылі на асобных лодках, але пазней падзяліліся. Адзін з іх вярнуўся на бераг і лёг спаць. Прачнуўшыся каля 4 гадзін раніцы, ён не знайшоў таварыша. Праз 10 хвілін пошукаў мужчына заўважыў пустую лодку за 250 метраў ад берага”, — гаворыцца ў паведамленні.

Цела загінулага дасталі з вады супрацоўнікі МНС, адзначае ТРВОД, яно знойдзена на адлегласці 50 метраў ад берага на глыбіні каля двух метраў.

Згодна з інфармацыяй ТРВОД, у 2025 годзе зарэгістраваныя 492 здарэнні на вадаёмах, у тым ліку 54 — з непаўналетнімі (у 2024-м — 586 і 75 адпаведна; -16% і -28%).

Ад утапленнязагінулі 278 чалавек (368; -24,5%), у тым ліку 12 непаўналетніх (22; -45,5%).

Паводле звестак ТРВОД, за 3 месяцы 2026 года ў Беларусі ад утаплення загінулі 24 чалавекі (шасцёра — на закрытых тэрыторыях).

Гл. таксама:

За апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНС

Падзяліцца: