Мінск 13:02

Белгідрамет: 28 чэрвеня чакаецца да 38, 29-га — да 39 градусаў цяпла

Ілюстрацыя: "Позірк"

26 чэрвеня, Позірк. Аб беспрэцэдэнтна гарачым надвор’і 29 чэрвеня паведаміў Белгідрамет.

Днём па паўднёвым захадзе чакаецца да 39 градусаў вышэй за нуль. Гістарычны рэкорд — 38,9 градуса. Такая тэмпература была зафіксаваная 8 жніўня 2010 года ў Гомелі (неафіцыйны экстрэмум — 39,2 у той жа дзень у раёне мясцовага аэрапорта). Чэрвеньскі максімум — 37,1 градуса (23 чэрвеня 2021 года ў Акцябрскім).

26 чэрвеня чакаецца да 32 градусаў, 27-га — да 35 (па паўднёвым захадзе), 28-га — да 38 (на захадзе).

Днём 29 чэрвеня ў асобных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, днём пры навальніцах парывісты, месцамі моцны парывісты, паведамляе Белгідрамет.

Ночы таксама будуць вельмі цёплымі: 27 чэрвеня — да 17 градусаў, 28-га — да 20, 29-га — да 24.

Ноч з тэмпературай паветра не ніжэй за 20 градусаў лічыцца трапічнай.

Далей чакаецца істотнае і доўгае пахаладанне. Паветра з паўночных шырот пачне паступаць пасля франтальнага падзелу, які ўжо 29 чэрвеня перамесціцца на Беларусь з Балтыйскага мора.

Варта адзначыць, што на чарнаморскіх курортах у гэтыя дні тэмпература будзе ніжэй на 5-10 градусаў.

Гл. таксама па тэме:

Смерць у закрытым аўтамабілі на сонца ў спякоту надыходзіць на працягу 15–60 хвілін — лекар

Падзяліцца: